• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 105 «Аб банку даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь»

З 6 чэрвеня 2012 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 105 «Аб банку даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь» істотна пашырана інфармацыя, уключаная ў банк даных праектаў законаў Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь дапрацаванае праграмнае забеспячэнне банка даных.

У картцы праекта закона дадаткова адлюстроўваецца інфармацыя аб законах Рэспублікі Беларусь, якая ўключае:

• пункт «Разгледжаны Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь у парадку абавязковага папярэдняга кантролю»;

• дату прыняцця і рэгістрацыйны нумар закона;

• дату ўключэння закона ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь і рэгістрацыйны нумар;

• дату афіцыйнага апублікавання і крыніцу афіцыйнага апублікавання закона;

• дату набыцця моцы законам.

Тэксты праектаў законаў у вольным доступе размяшчаюцца на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь www.prаvo.by для азнаямлення з імі ўсіх зацікаўленых юрыдычных і фізічных асоб.

6 июня 2012Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх