• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Створаны новы банк даных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты»

З 1 ліпеня 2012 г. у інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН» (ІПС «ЭТАЛОН») функцыянуе банк даных «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты», створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з даручэннем Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міцкевіча В.В.

З мэтай рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2011 г. № 472 НЦПІ праведзена значная праца па аналізе рэтра-масіву тэхнічных нарматыўных прававых актаў, змешчаных у эталонным банку даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (ЭБДПІ); па падрыхтоўцы спісаў прававых актаў і накіраванні запытаў у дзяржаўныя органы аб прадастаўленні ў НЦПІ тэкстаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь і ўключэнні іх у ЭБДПІ.

Дзеля зручнасці выкарыстання ў рабоце распрацавана лінгвістычнае забеспячэнне банка даных, створаны класіфікатар – структура, якая дазваляе аўтаматычна выдзяляць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў асобны масіў у ІПС «ЭТАЛОН», даючы магчымасць пошуку ў гэтым масіве з выкарыстаннем дадатковых сродкаў навігацыі.

Інфармацыйнае напаўненне банка даных ажыццяўляецца НЦПІ згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2007 г. № 318 «Аб парадку давядзення да ўсеагульнага ведама тэхнічных нарматыўных прававых актаў» і ахоплівае больш за 1600 дзейных тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

1 июля 2012Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх