• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2010)»

25 лістапада 2010 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2010)», праведзеная Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Кафедрай ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праву НЦПІ.

Асноўная мэта канферэнцыі – абмеркаванне праблем і абмен вопытам у сферы прававой інфарматызацыі і забеспячэння доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі. Падчас канферэнцыі разгледжана шырокае кола пытанняў па наступных кірунках:

• развіццё і ўдасканаленне дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

• актуальныя праблемы ўдасканалення заканадаўства ў сферы прававой інфарматызацыі;

• айчынны і замежны вопыт распаўсюджвання і прадастаўлення прававой інфармацыі;

• удасканаленне лінгвістычнага забеспячэння баз і банкаў даных прававой інфармацыі;

• практычныя аспекты выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у юрыдычнай дзейнасці;

• міждзяржаўны абмен прававой інфармацыяй.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі і пажаданнямі плённай працы звярнуўся Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міцкевіч Валерый Вацлававіч.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел і выступілі са змястоўнымі дакладамі:

• прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь Камянкоў Віктар Сяргеевіч, першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Білейчык Аляксандр Уладзіміравіч;

• прадстаўнікі шэрагу міжнародных і замежных арганізацый, у тым ліку Намеснік Кіраўніка Прававога дэпартамента Сакратарыята Інтэграцыйнага Камітэта ЕўрАзЭС Малдыбаеў Казыбек Малдыбаевіч, дырэктар рэспубліканскага дзяржаўнага прадпрыемства «Рэспубліканскі цэнтр прававой інфармацыі» Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан Аспанаў Ярбол Канатавіч, начальнік аддзела распрацоўкі праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм Навуковага цэнтра прававой інфармацыі пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі Благавешчанскі Мікалай Юр’евіч;

• навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі састаў устаноў адукацыі;

• прадстаўнікі арганізацый распаўсюджвальнікаў прававой інфармацыі Беларусі;

• адмыслоўцы ў сферы прававой інфарматызацыі з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Украіны, Літвы, Латвіі.

Каментавалі ход канферэнцыі вядучыя інфармагенцтвы і тэлеканалы краіны.

Канферэнцыя дазволіла ўдзельнікам абмяняцца думкамі па пытаннях выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у прававой сферы з мэтай фарміравання інфармацыйна-прававой прасторы і забеспячэння роўнага доступу да прававой інфармацыі. Асноўныя рашэнні, прынятыя з мэтай удасканалення абазначаных кірункаў, ляглі ў аснову зацверджанага ўдзельнікамі Выніковага дакумента канферэнцыі.

Выстава, праведзеная паралельна з працай канферэнцыі, дала магчымасць яе ўдзельнікам азнаёміцца з вынікамі задзейнічання інфармацыйных тэхналогій у прававой сферы нашай краіны.

25 ноября 2010Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх