• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Надрукаваны Зборнік дзейных нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994–2005)

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2006 г. № 176 Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь надрукаваны трохтомны Зборнік дзейных нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994–2005). Азначанае выданне з’яўляецца афіцыйным і змяшчае поўны збор дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта, апублікаваных у перыяд з 22 ліпеня 1994 г. па 31 снежня 2005 г., прыведзеных у кантрольны стан з улікам унесеных у іх змяненняў і дапаўненняў. Зборнік сфарміраваны па тэматыка-храналагічным прынцыпе і забяспечаны алфавітна-прадметным паказальнікам, што дазваляе любому, нават не вельмі дасведчанаму ў галіне юрыспрудэнцыі чалавеку, хутка знайсці патрэбны дакумент.

12 чэрвеня 2006 г. у НЦПІ завершаны работы па стварэнні адмысловага сайта, на якім прадстаўлены ўсе нарматыўныя прававыя акты, змешчаныя ў Зборніку.

Структура сайта ідэнтычная структуры друкаванага выдання. Навігацыю па дакументах можна ажыццяўляць трыма спосабамі: па змесце (сфарміравана па тэматычным прынцыпе), па алфавітна-прадметным паказальніку і храналагічным пераліку (прагляд прававых актаў за канкрэтны год). Выкарыстанне такіх сродкаў навігацыі дазваляе хутка знайсці патрэбны дакумент і азнаёміцца з ім.

Асабліва неабходна адзначыць, што нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадстаўленыя ў электроннай версіі Зборніка, падтрымліваліся ў актуальным (кантрольным) стане, г.зн. у іх ўносіліся змяненні і дапаўненні.

19 мая 2006Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх