• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Створаны спецыялізаваны банк даных прававой інфармацыі БД «Бізнес»

У адпаведнасці з ініцыятывай Кіраўніка дзяржавы і па даручэнні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаны спецыялізаваны банк даных прававой інфармацыі, які змяшчае нарматыўныя прававыя акты нашай краіны ў сферы бізнесу, знешнеэканамічнай дзейнасці і інвестыцыйнай палітыкі (БД «Бізнес»).

БД «Бізнес» распрацаваны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства юстыцыі, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь і прызначаны, у першую чаргу, для беларускіх і замежных прадпрымальнікаў, інвестараў і іншых фізічных і юрыдычных асоб, зацікаўленых у вядзенні бізнесу, ажыццяўленні знешнеэканамічнай, інвестыцыйнай і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У склад БД «Бізнес» уключаны больш за 100 нарматыўных прававых актаў, згрупаваных па тэматычных раздзелах, агляд заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб прававых асновах вядзення бізнесу, а таксама падборка адпаведных спасылак на інфармацыйныя рэсурсы сеткі Інтэрнэт.

Банк даных размешчаны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь у рэжыме свабоднага доступу, а таксама выпушчаны на кампакт-дыску.

23 мая 2005Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх