• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Падзеі 2004 года

У эталонны і іншыя банкі даных прававой інфармацыі апрацавана і ўключана 10 502 дакументы і па стане на 31 снежня 2004 г. у эталонным і іншых банках даных прававой інфармацыі знаходзілася 84 012 дакументаў.

На працягу 2004 года ў Нацыянальным рэестры прававых актаў змешчана 6154 прававыя акты. Па стане на 31 снежня 2004 г. у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь усяго ўнесена 44 040 прававых актаў.

У 2004 годзе выйшла 204 нумары (17 нумароў на месяц) афіцыйнага перыядычнага выдання «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь», у якіх апублікавана 5067 прававых актаў.

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал адзначаны дыпломам Беларускай Інтэрнэт-прэміі Міжнароднай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО–2004» у намінацыі «Электронныя бібліятэкі і каталогі» і стаў прызёрам Усерасійскага адкрытага Інтэрнэт-конкурсу «Залаты сайт–2003» (раздзел «Замежжа») у намінацыі «Дзяржава, права, органы ўлады і самакіравання».

У снежні 2004 г. НЦПІ (уключаючы РЦПІ) абслугоўваў звыш за 2000 карыстальнікаў, якія эксплуатуюць больш як 4500 камплектаў эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі.

Напрыканцы 2004 г. пры агульнадаступных бібліятэках працавала ўжо 188 ПЦПІ. Такім чынам, пры ўсіх бібліятэках, уключаных у цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму краіны, арганізаваны ПЦПІ. Пачалося іх адкрыццё ў філіялах бібліятэк, у асноўным размешчаных у сельскай мясцовасці.

Прадстаўнікі НЦПІ ўзялі ўдзел у працы экспертных саветаў паўнамоцных прадстаўнікоў і экспертаў дзяржаў – удзельніц СНД па ўзгадненні праектаў канцэпцыі Адзінага рэестра прававых актаў і іншых дакументаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Палажэння аб ім і Рашэння аб іх зацвярджэнні. Па выніках гэтай працы 15 верасня 2004 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў – удзельніц СНД прыняты Канцэпцыя і Палажэнне аб Адзіным рэестры прававых актаў і іншых дакументаў СНД.

У 2004 годзе распрацаваны і падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы работ па прававой інфарматызацыі з Выканаўчым камітэтам СНД, Інстытутам імя Вінаградава (Вялікабрытанія), Інстытутам прававой інфарматыкі Саарландскага ўніверсітэта (Германія).

Да канца 2004 года было створана пяць філіялаў Кафедры ЮНЕСКА, якія цяпер дзейнічаюць у наступных установах:

·         Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт);

·         Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

·         Беларускі інстытут правазнаўства;

·         Мінскі інстытут кіравання;

·         Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін.

Падпісана пагадненне аб арганізацыі навуковага аддзялення Кафедры ЮНЕСКА ў Інстытуце дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

31 декабря 2004Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх