• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Падзеі 2003 года

У 2003 годзе ўтвораны аддзяленні Кафедры ў Беларускім інстытуце правазнаўства і Міжнародным інстытуце працоўных і сацыяльных адносінаў, пачата арганізацыя філіялаў на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве з Бібліятэкай Палаца Міру ў Гаазе.

З мэтай выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 609 НЦПІ завяршыў працу па стварэнні Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала. 17 снежня 2003 г. міжведамаснай камісіяй (старшыня камісіі – Курбацкі А.М., прарэктар БДУ, чальцы камісіі – прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, гаспадарчага суда г. Мінска, НЦПІ) Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал уведзены ў эксплуатацыю.

У 2003 годзе з дапамогай партала з’явіўся доступ да больш як 16 000 прававых актаў і болей як 100 законапраектаў. У даведніку партала да паслуг карыстальнікаў – больш за 2200 запісаў, а каталог Інтэрнэт-рэсурсаў налічвае звыш за 700 спасылак.

З 1 лістапада 2003 г. партал наведалі больш за 22 000 карыстальнікаў з 40 краін свету.

У 2003 годзе апрацавана і ўведзена ў адзіны эталонны банк даных прававой інфармацыі (далей – ЭБДПІ) 8249 прававых актаў.

На працягу 2003 года ва ўсе камп’ютарныя банкі даных прававой інфармацыі, фарміраванне і вядзенне якіх ажыццяўляе НЦПІ, уведзена 9529 прававых актаў, а агульная колькасць дакументаў, змешчаных у гэтых банках даных, на 31 снежня 2003 г. склала 73 613 прававых актаў.

На працягу 2003 года ў Нацыянальны рэестр прававых актаў уключаны 6331 прававы акт. Па стане на 31 снежня 2003 г. у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь уключана 37 886 прававых актаў.

У 2003 годзе выйшла 144 нумары Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, у якіх апублікавана 5066 прававых актаў.

Да канца 2003 года НЦПІ абслугоўваў 1825 карыстальнікаў, якім прадастаўлена 3666 электронных копій эталоннага і іншых банкаў даных прававой інфармацыі.

З мэтай выканання даручэння, прадугледжанага пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 г. № 1, і адпаведна графікам, зацверджаным Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, НЦПІ перадаў у 2003 годзе Пракуратуры Рэспублікі Беларусь 80 электронных копій ЭБДПІ, завяршыўшы такім чынам працу па забеспячэнні гэтым банкам даных усіх 175 пракуратур раёнаў, гарадоў, міжраённых і прыроўненых да іх пракуратур і выканаўшы адпаведнае даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у поўным аб’ёме. Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь перададзена 110 электронных копій ЭБДПІ для выдачы дзяржаўным натарыяльным канторам у раёнах, гарадах, раёнах у гарадах.

Сетка публічных цэнтраў прававой інфармацыі пры агульнадаступных бібліятэках павялічылася ў два разы ў параўнанні з 2002 годам і дасягнула 140.

З мэтай далейшага развіцця сеткі ПЦПІ ў адпаведнасці з графікам, узгодненым з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, НЦПІ ў 2003 годзе бязвыплатна перадаў бібліятэкам для арганізацыі такіх цэнтраў 50 камплектаў ЭБДПІ і падборку прававой літаратуры на суму 7 957 119 рублёў.
31 декабря 2003Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх