• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Падзеі 1998 года

У 1998 годзе:

  • Надрукаваны тэматычны зборнік нарматыўна-прававых актаў «Падаткі–98».
  • Распрацаваны і ўведзены ў эксплуатацыю банк даных распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Выйшаў у свет першы падрыхтаваны Цэнтрам Зборнік дзейных нарматыўных актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994–1997), які ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1998 г. № 106 з’яўляецца афіцыйным выданнем актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  • Апублікавана першае падрыхтаванае Цэнтрам афіцыйнае выданне кодэкса – Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
  • Распрацавана новая версія праграмнага забеспячэння для працы з ЭБДПІ ў асяроддзі Wіndows – «Эталон-Wіn-2».
  • Распрацавана інтэграваная аўтаматызаваная сістэма кіраўніцтва органамі, установамі юстыцыі і судоў Рэспублікі Беларусь на ўзроўні цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  • На аснове адпрацаванай у НЦПІ тэхналогіі фарміравання і вядзення ЭБДПІ створана 5 розных баз даных прававой інфармацыі.
  • У сферы навукова-метадалагічнага забеспячэння стварэння дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі распрацаваны:
    • Канцэпцыя прававой інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
    • Канцэпцыя стварэння і развіцця дзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
    • Канцэпцыя аўтаматызацыі судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь;
    • Праект Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь, іншыя слоўнікі і класіфікатары.

Па стане на 31 снежня 1998 г. у ЭБДПІ змяшчалася ўжо больш за 22 тысячы дакументаў, у тым ліку ўсе дзейныя нарматыўныя прававыя акты, выдадзеныя (прынятыя) Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады пачынаючы з 1975 года, уключаючы ўсе кодэксы Рэспублікі Беларусь у дзейнай рэдакцыі.

За 1998 год колькасць карыстальнікаў ЭБДПІ павялічылася больш чым на 80 %.

31 декабря 1998Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх