22.07.2016

«Эталон» абароніць бізнес

Издание : Прамень
Автор статьи : Таццяна Пяткевiч

Як стварыць свой бізнес на практыцы і заключыць дагавор так, каб не трапіць у сітуацыю спагнання даўгоў, як з найбольшай для сябе выгадай уплываць на дэбітораў – на гэтыя і іншыя злабадзённыя пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці давалі адказы адвакат і шэраг іншых кампетэнтных спецыялістаў.

Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама пры падтрымцы райвыканкама, інспекцыі па падатках і зборах, юрыдычнай кансультацыі на Стаўбцоўшчыне прайшоў семінар для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Адкрываючы яго, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Ірына Цэлікавец адзначыла:

– Сустрэча арганізавана згодна з планам мерапрыемстваў па прававой асвеце і аказанні юрыдычнай дапамогі суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Падобныя семінары па прававым «лікбезе» ладзяцца на Міншчыне раз у квартал і прайшлі ўжо ў Смалявічах, Жодзіна, Уздзе. Як правіла, яны ўяўляюць сабой канструктыўны дыялог, які складаецца з пытанняў і адказаў.

Невыпадкова, што кожная новая сустрэча – у залежнасці ад узнімаемых аўдыторыяй набалелых пытанняў – уносіць «карэктывы» у склад удзельнікаў. Ды і кола ўдзельнікаў пашыраецца яшчэ і па той прычыне, што заканадаўчая база рэспублікі абнаўляецца, уводзяцца ў практыку новыя нарматыўныя акты.

Сярод найбольш актуальных новаўвядзенняў – электроннае адміністраванне падатку на дабаўленую вартасць, а таксама дэнамінацыя. Абодва ўступілі ў сілу з 1-га ліпеня. Тлумачэнні давала намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскаму раёну Эла Вярэніч, якая звярнула ўвагу і на такую інфармацыю: для замацавання навыкаў работы з электроннымі накладнымі і перадачы іх на партал у інспекцыі ў гэты пераходны перыяд выдзелена асобнае камп’ютарнае месца, жадаючыя могуць выкарыстаць такую магчымасць.

Наша рэспубліка ўсё больш становіцца «электроннай» (варта прыгадаць увядзенне адзінага рэгістра насельніцтва, электроннай дзяржрэгістрацыі, сістэмы «адно акно» і інш.), у сувязі з чым была звернута ўвага на дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы. Аб іх развіцці расказаў дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан:

– Наша арганізацыя, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, створаны ў 1998 годзе, з’яўляецца пастаўшчыком прававой інфармацыі, якая ўваходзіць у эталонны банк даных, штодзённа набывае яго абнаўленні і электронную копію пад назвай «Эталон», каб рэалізоўваць яго юрыдычным і фізічным асобам. Патрэбны прававы дакумент можна знайсці на сайце «Эталон-анлайн», а таксама праз шэраг друкаваных выданняў у гандлёвай сетцы і ў інтэрнэт-магазіне Нацыянальнага цэнтра. Ёсць банкі даных для канкрэтных катэгорый карыстальнікаў – «Эталон-галоўны бухгалтар», «Эталон-бізнес» і т. п. У «Эталоне» вы знойдзеце эксклюзіўны прадукт – рашэнні раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў, аблвыканкамаў і абласных Саветаў дэпутатаў, якія носяць нарматыўны характар. Публічныя цэнтры прававой інфармацыі створаны на базе раённых бібліятэк. Усё гэта дапаможа пазбегнуць прававых памылак, – рэзюміраваў Руслан Трухан, пры гэтым удакладніў, што Рэгіянальны цэнтр мае толькі ў нашым раёне 100 контрагентаў.

А ў што рэальна можа выліцца прававая памылка або нават недакладнасць, гаварыла адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Ксенія Цвірко. У прыватнасці, няграматна складзены дагавор, у якім не прадугледжаны спосабы забеспячэння абавязацельстваў, выпадкі скасавання яго ў аднабаковым парадку, ці не ўлічаны рызыкі і не спрагназаваны магчымыя наступствы ў выглядзе штрафаў і пяні, могуць паставіць пад сумненне не толькі канкрэтную здзелку, а і ўвесь бізнес. Важна памятаць, што ідэальна складзены дагавор дазваляе вырашыць любое спрэчнае пытанне паміж партнёрамі без суда, а менавіта шляхам накладання натарыўсам выканаўчага надпісу. Граматна аформленыя дакументы паскораць вырашэнне пытання з вяртаннем сродкаў і дапамогуць сэканоміць на дзяржпошліне. Нельга забываць і пра тэрміны іскавой даўнасці, верагоднасць кампрамісных рашэнняў і т. п.

Прававую інфармацыю можна чэрпаць з розных крыніц, аднак лейтматывам усіх выступленняў (акрамя названых вышэй выступоўцаў, слова было таксама дадзена намесніку начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Вользе Гарнай, начальніку ўпраўлення дзяржэкспертызы ўмоў працы і аховы працы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аксане Кавалёвай, намесніку начальніка аддзела прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Дзмітрыю Пятрову) гучаў пасыл аб граматным вырашэнні ўсіх пытанняў вядзення гаспадарчай дзейнасці з першапачатковага этапу. Апрыёры на прадпрыемствах і ў арганізацыях існуюць кадравая, бухгалтарская службы, а пра юрыдычную ўспамінаюць, на жаль, толькі тады, калі трэба звяртацца ў суд. Ёсць выпадкі, калі суб’екты гаспадарання пры ўзнікненні эканамічных цяжкасцяў увогуле «аптымізуюць» гэтую службу.

Удзельнікі семінара падзяліліся кантактамі і сваім жаданнем аказаць неабходную прававую дапамогу.

НА ЗДЫМКАХ: выступае дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан; прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама Ірына Цэлікавец (справа) і Вольга Гарная адказваюць на пытанні юрысконсульта Стаўбцоўскіх электрасетак Дзмітрыя Макарэвіча.


Вернуться в список статей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
   
 Быстрый переход 

Кинофильм о НЦПИ

Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Многоязычный словарь юридических терминов

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин РЦПИ Минской области

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Все включено»

Зарубежное законодательство

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»



 Наши счетчики 

 

© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2017
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead