31.08.2013

ПРАВільнЫя дзеці

Издание : Звязда
Автор статьи : Маргарыта СІДАР

Вось ужо пяты год дзіцячы прававы сайт www.mіr.рrаvо.bу з намі. Сеткавы рэсурс па-ранейшаму дапамагае беларусам (і не толькі нам). Самы час растлумачыць, якую ролю ён выконвае.

Вось ужо пяты год дзіцячы прававы сайт www.mіr.рrаvо.bу з намі. Сеткавы рэсурс па-ранейшаму дапамагае беларусам (і не толькі нам). Самы час растлумачыць, якую ролю ён выконвае.

Каму сайт патрэбны?

Прыблізны ўзрост аўдыторыі — ад 6 да 16 гадоў. Але сайт разлічаны не толькі на дзяцей і падлеткаў. Ён будзе цікавы бацькам і настаўнікам.

Хто стварыў?

Сайт арганізаваў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі РБ. Ініцыятар — Адміністрацыя Прэзідэнта.

Што сайт прапаноўвае?

Інфармацыя — гэта найперш. Карысная, адаптаваная, ілюстраваная. Своеасаблівы інфармацыйны дыялог. Так, у частцы «Бібліятэка» створаны адпаведны раздзел, які гаворыць сам за сябе, — «Карысная інфармацыя». Базавыя звесткі з юрыдычнай сферы — цяпер у звышдаступным фармаце.

Дыялагічнасць пацвярджае і флэш-карта свету (з нядаўняга часу — інтэрактыўная). Да карты прымацавана рэдкая інфармацыя пра замежныя краіны і іх прававыя сістэмы. Найважнейшая перавага сайта — раздзел «Віртуальная прыёмная», які таксама апраўдвае дыялагічнасць сеткавага рэсурсу. На вашы пытанні адкажуць выдатныя спецыялісты, усе — члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

Хто паспеў ацаніць сайт?

Штомесяц сайт наведваюць больш за 10 тысяч чалавек са 100 краін свету.

Сеткавы рэсурс паспяхова прайшоў праз экспертызу, якую ажыццяўляў Цэнтр бяспечнага інтэрнэту ў Расіі. Апошні знаходзіцца не толькі пры Грамадскай палаце Расійскай Федэрацыі, але і пры кампаніі «Скай Лінк». Вось чаму гэты дзіцячы прававы сайт можна знайсці ў каталогу бяспечных інфармацыйных рэсурсаў «Дзіцячы інтэрнэт».

У конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год» партал упэўнена замацаваўся на трэцім месцы. Рэсурс узнагародзілі дыпломам інтэрнэт-прэміі «Tіbо 2011».

Якую карысць ад яго маем?

Сайт дапамагае дзецям і падлеткам: адказвае на «дарослыя» пытанні, дае слушныя парады, падказвае шляхі выйсця са складаных жыццёвых сітуацый, а таксама ў займальнай форме расказвае пра беларускае заканадаўства і правы грамадзян нашай краіны.

Якое дзіця не любіць конкурсы? Вось чаму сайт актыўна арганізоўвае шматлікія «спаборніцтвы» для дзяцей. 8 конкурсаў — гэта толькі пачатак. Стваральнікі сеткавага рэсурсу ў пошуку прынцыпова новых ідэй, займальных для дзяцей і падлеткаў. Таму смела можна паўдзельнічаць і, вядома ж, атрымаць каштоўныя веды.


Вернуться в список статей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
   
 Быстрый переход 
Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Многоязычный словарь юридических терминов

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин РЦПИ Минской области

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Все включено»

Зарубежное законодательство

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»

Акция Юбилейная к 20 летию НЦПИ


 Наши счетчики 

 

© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2017
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead