26.10.2012

Цэнтар эталоннай прававой інфармацыі

Издание : Polskie radio dla zagranicy
Номер : 26.10.2012

У Варшаве цэнтар будзе працаваць пры Культурным цэнтры Беларусі па вуліцы Крулёвай Марысенькі 66.

Гэта першая ўстанова такога тыпу за межамі Беларусі.

Цэнтар эталоннай прававой інфармацыі ўтвораны разам з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Яго мэта – запэўніць інфармацыю аб прававой базе Беларусі беларусам, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы, і палякам, якім патрэбная прававая інфармацыя. З учарашняга дня ў Культурным цэнтры Беларусі кожны жадаючы можа атрымаць доступ да ўсіх прававых дакумэнтаў Беларусі – расказвае намесьнік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Віктар Шаршун.

В. Шаршун: Цэнтар прававой эталоннай інфармацыі зьяўляецца пунктам доступу да актуальнага заканадаўства Беларусі. Тут можна знайсьці тэксты нарматыўных прававых актаў, якія абнаўляюцца штодзённа. Я думаю, што гэта будзе карысна як бізнэсу,так і дзяржаўным установам Польшчы, звычайным грамадзянам, якія змогуць знайсьці адказ і прававую падтрымку ў тых ці іншых сытуацыях. Тут можна атрымаць доступ да банку дадзеныхБеларусі, рашэньняў мясцовых органаў, міжнародных дамоваў, да правапрымяняльнай практыкі, дзе знаходзяцца камэнтары да нарматыўных прававых актаў Беларусі.

Усе нарматыўныя прававыя дакумэнты публікуюцца ў інтэрнэце, але Цэнтар эталоннай прававой інфармацыі дае магчымасьць сыстэматычнага і ўпарадкаванага доступу да гэтай інфармацыі дзякуючы сыстэме ЭТАЛОН.

В. Шаршун: У інтэрнэце прававыя акты публікуюцца. Але інфармацыйна-пошукавая сыстэма ЭТАЛОН дазваляе атрымліваць інфармацыю ў актуальным стане з улікам усіх зьмяненьняў і дапаўненьняў. Там вельмі шырокая пошукавая сыстэма. Зьмешчана шмат карыснай дадатковай інфармацыі, напрыклад, аб дзяржаўных органах, фінансавая інфармацыя і інш.

Цяпер да сыстэмы ЭТАЛОН свабодны доступ можна бясплатна атрымаць у Культурным цэнтры Беларусі. Акрамя гэтага нарматыўныя прававыя акты можна знайсьць на старонцы Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі Эдуард Швайко зьвяртае ўвагу, што адкрыцьцё такога цэнтра ўпершыню адбылося за межамі Беларусі.

Э. Швайко: Мы спадзяемся, што наш цэнтар будзе перадаваць сыстэмную інфармацыю на тую ці іншую тэму. У першую чаргу мы зацікаўленыя тым, каб больш інтэнсіўна працаваць зь бізнэсам. Інфармацыю мы будзем перадаваць бясплатна. Можна зрабіць заяўку на канкрэтную тэму, мы знойдзем нарматыўныя акты, запішам на электронны носьбіт, раздрукуем. Таксама можна самастойна сесьці за кампутар, калі асоба валодае беларускай ці расейскай мовамі. Сыстэма вельмі простая ў абслугоўваньні. Яна ўтрымлівае ўсе прававыя акты, якія ўжо нават ня дзейнічаюць. База ахоплівае ўсе дакумэнты з 1974 году.

Эдуард Швайко адзначыў, што мінусам зьяўляецца факт, што ўсе прававыя дакумэнты пакуль даступныя толькі на беларускай і расейскай мовах. Крыху больш за 200 дакумэнтаў таксама перакладзены на ангельскую мову. Дырэктар падкрэсьліў, што калі запатрабаваньне з боку польскіх партнэраў будзе значным, то пачнецца праца па перакладзе дакумэнтаў на польскую мову.


Вернуться в список статей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
   
 Быстрый переход 
Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Многоязычный словарь юридических терминов

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин РЦПИ Минской области

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Все включено»

Зарубежное законодательство

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»


 Наши счетчики 

RATING ALL.BY

© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2017
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead