19.04.2005

PRAVO.BY — cайт для ўсiх

Издание : Звязда
Номер : № 68, 19.04.2005

На конкурсе Iнтэрнэт-праектаў мiжнароднай спецыялiзаванай выставы TIBO-2005, якая завяршылася нядаўна ў беларускай сталiцы, 1-е месца ў намiнацыi «Электронныя бiблiятэкi i каталогi» заняў Нацыянальны прававы партал Рэспублiкi Беларусь. Гэта заканамерна: НЦПI (Нацыянальны цэнтр прававой iнфармацыi), якi прадставiў гэты партал на конкурс, — iнавацыйная структура, роўнай якой (як смела сцвярджаюць яе супрацоўнiкi) няма не толькi на прасторы былога СССР, але i ва ўсiм свеце.

НЦПI — гэта цэнтр, куды сцякаюцца ручайкi нарматыўных актаў усiх органаў улады, якiя затым ператвараюцца ў стройную сiстэму i ў такiм структураваным выглядзе становяцца даступнымi любому грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь на кампутарным цi звычайным (папяровым) носьбiце пры дапамозе сучасных iнавацыйных тэхналогiй.

За кароткi тэрмiн Цэнтру ўдалося стварыць (i пастаянна падтрымлiваць у рабочым стане) адзiную комплексную арганiзацыйна-тэхнiчную сiстэму — Дзяржаўную сiстэму прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь (ДСПI), заснаваную на выкарыстаннi перадавых iнфармацыйных тэхналогiй. Гэта сiстэма дазваляе акумуляваць прававыя акты, падтрымлiваць iх у кантрольным стане i забяспечваць эталоннай прававой iнфармацыяй кожнага, у каго ўзнiкне патрэба ў ёй.

У 2003 годзе была створана Кафедра ЮНЕСКО па iнфармацыйных тэхналогiях i праве як комплекснае навукова-даследчае i навучальнае грамадскае падраздзяленне НЦПI. Кафедра носiць мiждысцыплiнарны характар, ахоплiвае вобласцi ўзаемадзеяння iнфармацыйных тэхналогiй i права, у тым лiку Iнтэрнэт-тэхналогiй, прававой iнфарматызацыi, iнфармацыйнага права, удасканалення дзяржаўнай сiстэмы прававой iнфармацыi i др.

Кафедра ЮНЕСКО ў цяперашнi час складаецца з шэрагу аддзяленняў у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь (як дзяржаўных, так i недзяржаўных) — на юрфаку БДУ, у Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, у Беларускiм iнстытуце правазнаўства, Мiнскiм iнстытуце кiравання, Мiжнародным iнстытуце працоўных i сацыяльных адносiнаў.

На карпаратыўным сайце прадстаўлена iнфармацыя аб НЦПI (у тым лiку гiстарычная даведка), яго падраздзяленнях, фiлiялах (рэгiянальных цэнтрах прававой iнфармацыi), напрамках дзейнасцi, прадукцыi i аказваемых паслугах.

Спецыяльны раздзел прызначаны для карыстальнiкаў эталоннага банка даных прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. У гэтым раздзеле змяшчаецца аператыўная iнфармацыя, парады па рабоце з iнфармацыйна-пошукавай сiстэмай ЭТАЛОН, прадастаўляецца магчымасць атрымлiваць шляхам FTP-сервера файлы абнаўленняў да банкаў даных, якiя распаўсюджваюцца НЦПI.

Упершыню ў Беларусi ў рамках сайта адкрыты ў поўным аб’ёме доступ да чатырох банкаў даных прававой iнфармацыi вытворчасцi НЦПI. Гэта банкi даных «Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь», «Мiжнародныя дагаворы», «Рашэннi органаў мясцовага кiравання i самакiравання», «Судовая практыка». У цяперашнi час гэтая паслуга праходзiць апрабацыю.

НЦПI вядзе работу па фармiраванню дзяржаўнай праграмы прававой iнфарматызацыi, распрацоўка якой прадугледжана Дзяржаўнай праграмай iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь на 2003—2005 гады i на перспектыву да 2010 года «Электронная Беларусь», зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 1819 ад 27 снежня 2002 года. Пры гэтым адной з асноўных прычын уключэння ў Дзяржаўную праграму «Электронная Беларусь» задачы распрацоўкi дзяржаўнай праграмы прававой iнфарматызацыi з’яўляецца менавiта аб’яднанне самастойных прававых iнфармацыйных рэсурсаў у мэтах фармiравання адзiнай iнфармацыйна-прававой прасторы дзяржавы.

Прававая iнфармаванасць грамадзян i грамадства ў цэлым разглядаецца сёння як адна з умоў дынамiчнага i бесканфлiктнага развiцця любой цывiлiзаванай дзяржавы. Па ўзроўню яе развiцця мяркуюць аб ступенi эканамiчнай i палiтычнай адкрытасцi краiны, аб адносiнах памiж дзяржавай i асобай, уладай i грамадзянiнам.


Вернуться в список статей


На главнуюКарта сайтаКонтактыEnglish
 Поиск по сайту 
   
 Быстрый переход 
Подписка на Национальный реестр правовых актов

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Правовой форум Беларуси

Детский правовой сайт

Журнал Право.by

Подписка на журнал Правобай

НЦПИ вTwitter

Видеоканал НЦПИ на YouTube

Страница Pravo,by ВКонтакте

Pravo.by in Facebook

Страница Pravo.by в Одноклассниках

Многоязычный словарь юридических терминов

РЦПИ Минской области

Интернет-магазин РЦПИ Минской области

Акция 3+2 на 2017 год

Акция «Все включено»

Зарубежное законодательство

ИПС «ЭТАЛОН-СТАНДАРТ»


 Наши счетчики 

RATING ALL.BY

© Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 1998-2017
Адрес: Республика Беларусь, 220030, г. Минск, ул. Берсона, 1а.
тел. факс 375-17-2799909; e-mail: sales@ncpi.gov.by
Дизайн сайта основан на разработке
Pixelhead