• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «У дапамогу кадравіку»

У банку даных «У дапамогу кадравіку» размешчана сістэматызаваная па тэматычных раздзелах падборка нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць парадак прыёму на работу і заключэння працоўнага дагавора (кантракта) і замацоўваюць асаблівасці рэгулявання працы некаторых катэгорый работнікаў, у тым ліку непаўналетніх і маладых спецыялістаў, а таксама дакументаў правапрымяняльнага характару, дзе высвятляюцца адрозненні працоўнага дагавора ад дагавора падраду, сумяшчальніцтва ад сумяшчэння і звыштэрміновай працы ад ненармаванага працоўнага дня; даюцца рэкамендацыі аб парадку вядзення кадравага справаводства, уключаючы вядзенне працоўных кніжак, унясення ў іх змяненняў (дапаўненняў) і выпраўленняў, фарміравання асабістых спраў, шмат іншага. Дакументы сістэматызаваны па тэматычных раздзелах, падраздзелах.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных «У дапамогу кадравіку», знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне адбываецца па меры паступлення ў НЦПІ нарматыўных прававых актаў і дакументаў правапрымяняльнага характару ўказанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «У дапамогу кадравіку», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх