• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Праца і прафсаюзны рух»

У банку даных «Праца і прафсаюзны рух» змешчаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія рэгулююць працоўныя адносіны, стварэнне спрыяльных умоў працы, абароны правоў і інтарэсаў работнікаў і наймальнікаў, іншыя грамадскія стасункі, звязаныя з дзейнасцю прафсаюзаў, вядзеннем калектыўных перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, разглядам працоўных спрэчак, а таксама міжнародныя прававыя акты ў сферы працы, занятасці, сацыяльнай абароны і прафсаюзнага руху, Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Агульныя пытанні працоўнага заканадаўства;
  • Працоўны дагавор. Кантракт;
  • Заработная плата;
  • Гарантыі і кампенсацыі;
  • Працоўны час;
  • Час адпачынку;
  • Працоўная дысцыпліна;
  • Ахова працы;
  • Асаблівасці рэгулявання, аплаты і арганізацыі працы асобных катэгорый работнікаў;
  • Працоўны стаж і выслуга гадоў;
  • Дзейнасць прафесійных саюзаў;
  • Рашэнне калектыўных працоўных спрэчак;
  • Адказнасць работнікаў і наймальнікаў;
  • Заканадаўства аб працаўладкаванні і занятасці насельніцтва;
  • Грамадскія работы;
  • Дзяржаўны фонд садзейнічання занятасці;
  • Міжнародна-прававыя акты ў сферы працы, занятасці, сацыяльнай абароны;
  • Дакументы Міжнароднай арганізацыі працы.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час пашыраецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Праца і прафсаюзны рух», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх