• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Тэматычны банк даных «Правы непаўналетніх»

У банку даных «Правы непаўналетніх» змешчаны законы Рэспублікі Беларусь, асноватворныя акты Кіраўніка дзяржавы, пастановы Урада Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання; міжнародныя прававыя акты, якія маюць дачыненне да прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, працоўнай дзейнасці, пытанняў, звязаных з прафілактыкай безнагляднасці непаўналетніх, іх адказнасці, а таксама прававыя акты па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Прававыя акты сістэматызаваныя па наступных тэматычных раздзелах:

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь;
  • Грамадзянства, месца жыхарства, выезд за мяжу Рэспублікі Беларусь, імя дзіцяці;
  • Правы дзіцяці;
  • Сацыяльна-эканамічныя, культурныя правы непаўналетніх, моладзі;
  • Моладзевая палітыка;
  • Сацыяльна-эканамічная і грамадзянска-прававая абарона;
  • Канстытуцыйныя і іншыя абавязкі;
  • Прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
  • Супрацьдзеянне гандлю людзьмі.

Тэксты прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане. Інфармацыйнае напаўненне банка даных увесь час павялічваецца па меры паступлення ў НЦПІ дакументаў азначанай тэматыкі.

Азнаёміцца з поўным спісам дакументаў, якія ўваходзяць у тэматычны банк даных «Правы непаўналетніх», можна ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх