• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Банк даных прававой інфармацыі «Збор законаў Рэспублікі Беларусь»

Банк даных прававой інфармацыі «Збор законаў Рэспублікі Беларусь» як поўны сістэматызаваны збор заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь фарміруецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1999 г. № 34 «О формировании и издании Свода законов Республики Беларусь».

Збор законаў – забяспечаны гіперспасылкамі на бланкетныя і адсылачныя нормы збор заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, які дазваляе атрымаць комплекснае ўяўленне аб сістэме беларускага заканадаўства, вывучыць і правесці аналіз сістэмы праваадносін, што існуе ў канкрэтна ўзятай галіне, а таксама спрасціць пошук выхаду з прававых калізій, узніклых у юрыдычнай практыцы.

Збор законаў ахоплівае наступныя віды актаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы Рэспублікі Беларусь, дэкрэты і ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, акты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія ўвайшлі ў сілу для Рэспублікі Беларусь, акты аб выяўленні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе канкрэтных міжнародных дагавораў; нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на рэалізацыю міжнародных дагавораў.

У Зборы законаў акты размяркоўваюцца не па храналагічнай прыкмеце, а па прадмеце прававога рэгулявання па раздзелах, главах, параграфах, пунктах у адпаведнасці са структурай Збору законаў, распрацаванай на аснове Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь. Гэта дазваляе хутка знайсці патрэбны прававы акт, разгледзець дзейныя акты ў комплексе па кожным пытанні прававога рэгулявання.

Калі ў актах, уключаных у іншыя раздзелы, утрымліваюцца нормы, якія маюць прамое дачыненне да тэматыкі азначанага структурнага падраздзялення Збору законаў, то ўводзяцца адсылкі да актаў або іх асобных структурных элементаў. Таксама ў тэксце дакумента праз гіперспасылкі рэалізаваны бланкетныя нормы, што дазваляе аператыўна вывучыць акты, прынятыя ў развіццё адпаведных норм, і сфарміраваць дастаткова поўнае ўяўленне аб прававым рэгуляванні.

Асноўныя элементы функцыянавання сістэмы дакладна апісаны ў дапаможніку для карыстальніка БДПІ «Збор законаў» і ў галоўным меню сістэмы ў закладцы «Даведка», што забяспечыць лёгкае і найбольш эфектыўнае выкарыстанне ўсіх магчымасцяў праграмы.

БДПІ «Збор законаў», дзе рэалізаваны новы падыход да сістэматызацыі беларускага заканадаўства, будзе цікавым і карысным дзяржаўным служачым, работнікам заканадаўчых органаў, кіраўнікам розных узроўняў, навуковым супрацоўнікам, студэнтам і аспірантам, юрыстам-практыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі ўдасканалення беларускага заканадаўства і хоча павысіць свой прафесійны ўзровень.

Банк даных «Збор законаў» распаўсюджваецца разам з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН».

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх