• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Яўген Каваленка выступіў з дакладам на рэспубліканскім семінары, прысвечаным новаму Закону «О нормативных правовых актах»

Яўген Каваленка выступіў з дакладам на рэспубліканскім семінары, прысвечаным новаму Закону «О нормативных правовых актах»

7 лютага дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка выступіў на рэспубліканскім семінары, прысвечаным новаму Закону «О нормативных правовых актах». Арганізатар мерапрыемства – Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў пры садзейнічанні Савета Еўропы.

У сваім выступленні Яўген Каваленка адзначыў: Закон «О нормативных правовых актах» стаў адным з самых чаканых у юрыдычнай супольнасці на працягу шэрагу гадоў. Гэта звязана з замацаванымі ў ім новаўвядзеннямі, накіраванымі на павышэнне якасці нарматворчай дзейнасці.

Да гэтых інавацый адносіцца вызначэнне асноў правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных актаў, пашырэнне выкарыстання лічбавых тэхналогій у нарматворчай дзейнасці, замацаванне механізму публічнага абмеркавання праектаў, якія падрыхтоўваюцца.

Вадим Ипатов, Валерий Мицкевич

Ён паведаміў, што НЦПІ плануе стварэнне АІС «Нормотворчество» – сістэмы, якая забяспечыць падтрымку нарматворчых рашэнняў на ўсіх стадыях, уключаючы падрыхтоўку тэксту праекта, яго ўзгадненне, правядзенне экспертыз, публічнае абмеркаванне, падпісанне прававога акта і яго афіцыйнае апублікаванне.

«У перспектыве неабходна забяспечыць замкнёны цыкл падрыхтоўкі праекта нарматыўнага прававога акта і яго прыняцця, скараціць перапіску паміж дзяржаўнымі органамі, спрасціць і паскорыць нарматворчы працэс», – сказаў Яўген Каваленка.

У якасці аднаго з модуляў будучай сістэмы выступае ўведзены з 1 лютага ў эксплуатацыю банк даных шаблонаў праектаў нарматыўных прававых актаў. Створаны тэматычны масіў «Нормотворчество», інтэграваны ў інфармацыйна-пошукавую сістэму «ЭТАЛОН». Акрамя 280 шаблонаў у яго ўвайшлі метадычныя і навукова-практычныя матэрыялы па адпаведных пытаннях.

Участники семинара

Дырэктар НЦПІ таксама нагадаў: Прававы форум Беларусі вызначаны ў якасці асноўнай пляцоўкі для камунікацыі паміж грамадствам і дзяржавай – грамадскага абмеркавання законапраектаў. Інфармацыя аб выніках такога абмеркавання ўключаецца ў абгрунтаванне неабходнасці прыняцця нарматыўнага прававога акта і ўлічваецца пры прагназаванні наступстваў яго прымянення.

8 Февраля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх