• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ прайшоў выязны занятак для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

У НЦПІ прайшоў выязны занятак для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

25 верасня 2019 года ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшоў выязны занятак для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках дысцыпліны «Прававое забеспячэнне інфармацыйна-аналітычнай працы».

Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віктар Шаршун расказаў удзельнікам мерапрыемства аб актуальных пытаннях развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выездное занятие в НЦПИ

Аб этапах афіцыйнага апублікавання прававых актаў праінфармавала намеснік начальніка ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ – начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Вольга Сазончык, а вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці ўпраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Сяргей Цымбаревіч прадставіў інтэрнэт-рэсурсы, якія фарміруюцца НЦПІ. Таксама Ганна Новік, спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці аддзела распаўсюджвання і работы з карыстальнікамі ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі, прадэманстравала слухачам Акадэміі кіравання магчымасці інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Выездное занятие с экскурсией по НЦПИ

Завяршыўся выязны занятак экскурсіяй па НЦПІ, падчас якой удзельнікі наглядна пазнаёміліся з тэхналогіяй фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь і эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, афіцыйным апублікаваннем, выдавецкай дзейнасцю НЦПІ.

Фота – pravo.by

26 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх