• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ прайшлі выязныя заняткі для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

У НЦПІ прайшлі выязныя заняткі для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

У рамках вывучэння дысцыпліны «Прыкладныя інфармацыйныя сістэмы ў кіраўніцкай дзейнасці» кіраўнікі органаў мясцовага самакіравання навучыліся рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруе НЦПІ.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вячаслаў Бякета ў прывітальным слове расказаў удзельнікам мерапрыемства аб актуальных пытаннях развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама падкрэсліў важнасць выкарыстання ў дзейнасці кіраўнікоў усіх узроўняў дакладнай прававой інфармацыі.

Спецыяліст аддзела распаўсюджвання і работы з карыстальнікамі ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік прадэманстравала слухачам Акадэміі кіравання магчымасці інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Новик Анна

Прадставіла слухачам інтэрнэт-рэсурсы НЦПІ (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт), а таксама акаўнты НЦПІ ў сацыяльных сетках спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці ўпраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Вікторыя Івашкевіч.

Судиловская Наталья

Начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталля Судзілоўская расказала аб этапах афіцыйнага апублікавання прававых актаў, а намеснік начальніка упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі Вольга Гіль пры правядзенні экскурсіі па НЦПІ раскрыла пытанні фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь і практычныя аспекты фарміравання эталоннага банка даных прававой інфармацыі.

14 Февраля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх