• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбыліся выязныя навучальныя заняткі для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

У НЦПІ адбыліся выязныя навучальныя заняткі для слухачоў Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

6 лютага 2020 г. на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) адбыліся чарговыя выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, што праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У рамках вывучэння дысцыпліны «Прыкладныя інфармацыйныя сістэмы ў кіраўніцкай дзейнасці» кіраўнікі органаў мясцовага самакіравання прайшлі навучанне рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруе НЦПІ.

Перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета. У прывітальным слове ён абазначыў асноўныя кірункі развіцця і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама падкрэсліў важнасць выкарыстання ў дзейнасці кіраўнікоў усіх узроўняў дакладнай прававой інфармацыі.

Анна Новик

Спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік расказала аб інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» і новых функцыянальных магчымасцях названых рэсурсаў.

З інтэрнэт-рэсурсамі НЦПІ – Нацыянальным прававым Інтэрнэт-парталам Рэспублікі Беларусь, Прававым форумам Беларусі і Дзіцячым прававым сайтам прысутных азнаёміў намеснік начальніка ўпраўлення інтэрнэт-рэсурсаў НЦПІ Васіль Несцяровіч.

Василий Нестерович

Начальнік аддзялення экспертызы тэхнічных актаў у сферы дзяржаўнага ладу ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў Іна Кашко расказала аб прававым рэгуляванні правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ТНПА і практыцы яе ажыццяўлення НЦПІ.

Пытанням афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь было прысвечана выступленне начальніка ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталлі Судзілоўскай.

Напрыканцы заняткаў начальнік упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі Таццяна Рэуцкая правяла экскурсію, падчас якой прысутных азнаёмілі з вытворчымі працэсамі ў НЦПІ. Асаблівая ўвага была нададзена тэхналогіі фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь і эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

6 Февраля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх