• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з экспертамі Еўрапейскага саюза

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з экспертамі Еўрапейскага саюза

25 ліпеня 2019 г. эксперты Еўрапейскага саюза Слабадан Дуйіч, Вячаслаў Талкаванаў і Аляксей Брудно наведалі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) у рамках двухтыднёвай азнаямленчай і картаграфічнай місіі.

Візіт экспертаў у Рэспубліку Беларусь накіраваны на вывучэнне сфарміраванай у дзяржаве сістэмы аказання адміністрацыйных паслуг і падрыхтоўку рэкамендацый па яе мадэрнізацыі з улікам найлепшых еўрапейскіх практык.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі дзейнасць НЦПІ па прадастаўленні доступу да афіцыйнай прававой інфармацыі ў тым ліку ў сферы аказання адміністрацыйных паслуг. Акрамя таго, разгледжаны сучасны стан і перспектывы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Беларусі, практыка ўдзелу грамадзян у працэсах нарматворчасці і публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў, функцыянальныя магчымасці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ.

Эксперты Еўрапейскага саюза высока ацанілі прыкладзеныя НЦПІ намаганні па павышэнні ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства, а таксама пашырэнні магчымасцяў доступу да заканадаўства ў тым ліку для неабароненых груп насельніцтва.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і добразычлівай абстаноўцы.

26 Июля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх