• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан

28 жніўня 2019 г. прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан і падведамных яму Даследчага інстытута прававой палітыкі і ДУП «Цэнтр развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у органах і ўстановах юстыцыі» наведалі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) у рамках азнаямленчага візіту ў Беларусь.

Візіт прадстаўнікоў вышэйназваных структур у Рэспубліку Беларусь накіраваны на вывучэнне сістэмы нарматворчасці і нацыянальнага вопыту правядзення юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі дзейнасць НЦПІ ў сферы павышэння прававой інфарміраванасці і пісьменнасці грамадзян, развіцця інтэрнэт-рэсурсаў, ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Таксама разгледжаны сучасны стан і перспектывы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Беларусі, практыка ўдзелу грамадскасці ў працэсах нарматворчасці і публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў, функцыянальныя магчымасці дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ.

В Национальном центре правовой информации состоялась встреча с представителями Министерства юстиции Республики Узбекистан

У сваю чаргу прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан падзяліліся вопытам правядзення навуковых даследаванняў у сферы права, выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у органах і ўстановах юстыцыі, арганізацыі заканатворчай дзейнасці, фарміравання паслядоўнай і адзінай правапрымяняльнай практыкі, стварэння інтэграванай сістэмы павышэння прававой культуры насельніцтва.

Акрамя таго, для гасцей праведзена экскурсія, у рамках якой яны азнаёміліся з тэхналогіяй афіцыйнага апублікавання прававых актаў і фарміравання Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку была прадэманстравана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая забяспечвае яго напаўненне.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і спрыяльнай абстаноўцы.

30 Августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх