• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбыўся навучальны семінар на тэму «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці»

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбыўся навучальны семінар на тэму «Актуальныя пытанні ведамаснай нарматворчасці»

У навучальным семінары 26 верасня 2019 г. прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, якія зацвярджаюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты і нарматыўныя прававыя акты, у тым ліку міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, транспарту і камунікацый, працы і сацыяльнай абароны, энергетыкі, аховы здароўя, культуры і інш.

Семінар быў арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства юстыцыі ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2019 г. № 265 «Аб удасканаленні нарматворчай дзейнасці».

Обучающий семинар

У ходзе семінара разглядаліся пытанні:

  • прававога рэгулявання правядзення абавязковых юрыдычных экспертыз тэхнічных нарматыўных прававых актаў i нарматыўных прававых актаў;
  • работы з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў у электронным выглядзе;
  • прадстаўлення праектаў нарматыўных прававых актаў для публічнага абмеркавання.

Да канца 2019 года на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі запланавана правядзенне шэрагу аналагічных семінараў з мэтай ахопу работнікаў усіх дзяржаўных органаў і арганізацый, якія зацвярджаюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты і нарматыўныя прававыя акты.

27 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх