• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Супрацоўніцтва з Беларускай натарыяльнай палатай. Праведзена навучанне натарыусаў рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі

Супрацоўніцтва з Беларускай натарыяльнай палатай. Праведзена навучанне натарыусаў рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) і Беларускую натарыяльную палату (БНП) аб’ядноўвае шматгадовае супрацоўніцтва, у рамках якога натарыусам забяспечаны доступ да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку да сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Выкарыстанне афіцыйнай і дакладнай прававой інфармацыі павышае якасць натарыяльнага абслугоўвання грамадзян. З мэтай максімальна эфектыўнага прымянення ў сваёй дзейнасці ўказаных рэсурсаў, простага і хуткага пошуку неабходнай прававой і правапрымяняльнай інфармацыі ўсе натарыусы праходзяць у НЦПІ навучанне рабоце з гэтымі прававымі сістэмамі. А новым натарыусам у межах сумеснага праекта НЦПІ і БНП даецца гадавы доступ да інтэрнэт-сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

Сотрудничество с Белорусской нотариальной палатой

У сувязі з гэтым з’явілася добрая традыцыя – удзел кіраўніцтва НЦПІ ў пасяджэннях праўлення БНП. Так, 17 снежня 2019 г. ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета ўручыў сертыфікат бясплатнага доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» новаму члену БНП Шпакоўскаму Ратміру Іванавічу, натарыусу Магілёўскай натарыяльнай акругі. Павіншаваўшы новага члена натарыяльнай супольнасці і пажадаўшы ўсім натарыусам поспехаў у рабоце, Вячаслаў Бякета яшчэ раз падкрэсліў: «Дзейнасць натарыуса немагчымая без выкарыстання афіцыйнай прававой інфармацыі, якая змешчана ў дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах».

Сотрудничество с Белорусской нотариальной палатой

18 снежня 2019 г. на базе НЦПІ адбыўся чарговы навучальны семінар для натарыусаў. Прадстаўнікі Мінскай гарадской натарыяльнай палаты былі азнаёмлены з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруе НЦПІ. На практычных занятках спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік асаблівую ўвагу надала выкарыстанню ў натарыяльнай дзейнасці прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», навучыла рабоце з названымі рэсурсамі і правяла прэзентацыю Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, Прававога форуму Беларусі і Дзіцячага прававога сайта.

Намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета прывітаў удзельнікаў мерапрыемства, зрабіўшы акцэнт на важнасці выкарыстання афіцыйных крыніц прававой інфармацыі ў сацыяльна значнай і адказнай рабоце натарыуса, і ўручыў ім іменныя сертыфікаты аб праходжанні навучання рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

18 Декабря 2019 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх