• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Супрацоўнікі НЦПІ наведалі парк гісторыі «Сула»

Супрацоўнікі НЦПІ наведалі парк гісторыі «Сула»

18 мая супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь наведалі парк гісторыі «Сула», дзе прайшла комплексная анімацыйная праграма «10 000 гадоў гісторыі Беларусі». 

Сула1

Экскурсія дала магчымасць адправіцца ў займальнае падарожжа скрозь стагоддзі і апынуцца ў атмасферы даўно мінулых эпох.

Перад брамай парку гасцей урачыста сустрэў распарадчык замка з музыкам і конным эскортам. У ходзе экскурсіі работнікі наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры «кромлех», язычніцкае капішча з правядзеннем старажытнага славянскага абраду ачышчэння агнём, прыстань варагаў з катаннем па рацэ на дракары вікінгаў.

Сула2

З вялікай цікавасцю экскурсанты пазнаёміліся з сярэднявечным кварталам. Госці даведаліся аб гісторыі замка, які зараз аднаўляецца, наведалі музей і збраёвую майстэрню, а таксама прынялі ўдзел у расколванні камянёў і каванні абярэга.

Сула3

Наведванне парку, размешчанага на маляўнічым беразе аднайменнай ракі, і выдатнае сонечнае надвор’е дазволілі калектыву Цэнтра здзейсніць пазнавальную і займальную экскурсію, атрымаць мноства станоўчых эмоцый.

Фота – НЦПІ


21 Мая 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх