• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ўзялі ўдзел у міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LawSpring-2019

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ўзялі ўдзел у міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LawSpring-2019

Міжнародны кангрэс юрыдычных служб LawSpring-2019 12 красавіка 2019 года адбываецца ў Мінску ў шосты раз. На мерапрыемстве разглядаюцца пытанні аптымізацыі, аўтаматызацыі работы юрыдычнай службы кампаніі, эфектыўнага кіравання, карпаратыўнай бяспекі на прыкладзе досведу Беларусі, Расіі і Літвы.

Спецыялісты НЦПІ арганізавалі экспазіцыю і прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, у тым ліку новай версіі пошукавай сістэмы па заканадаўстве ЭТАЛОН-ONLINE, прадэманстравалі яе карыстальніцкі інтэрфейс, удасканалены пошук, пашыраныя функцыянальныя магчымасці, асабісты кабінет карыстальніка. Усім наведнікам экспазіцыі прапанаваны сертыфікаты доступу да ЭТАЛОН-ONLINE цягам тыдня, а таксама сувеніры ад НЦПІ.

НЦПІ выступіў інфармацыйным партнёрам мерапрыемства. 

Заместитель директора НЦПИ Вячеслав Бекета

12 Апреля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх