• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Створаны тэматычны банк даных «Нарматворчасць»

Створаны тэматычны банк даных «Нарматворчасць»

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь створаны новы тэматычны банк даных «Нарматворчасць», які з 31 студзеня 2019 г. даступны карыстальнікам інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Банк даных «Нарматворчасць» створаны ў адпаведнасці з артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года «Аб нарматыўных прававых актах» для выкарыстання дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі пры падрыхтоўцы праектаў прававых актаў.

У банку даных змешчаны шаблоны праектаў нарматыўных прававых актаў, прадастаўленыя Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў для ўвядзення ў названы рэсурс, а таксама асноватворныя акты заканадаўства, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць, у тым ліку падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў, правядзенне экспертыз, прыняцце (выданне) і афіцыйнае апублікаванне гэтых актаў.

Тэксты нарматыўных прававых актаў, размешчаныя ў банку даных, знаходзяцца ў актуальным стане.

Па пытаннях набыцця інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», а таксама іншых прадуктаў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь звяртайцеся на адрас: 220701, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118 і ў рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі.

Даведкі па тэлефоне: (017) 279-99-99

E-mail: sales@ncpi.gov.by.

31 Января 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх