• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі стаў пераможцам інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2019»

Сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі стаў пераможцам інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2019»

Сайт Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаў пераможцам у намінацыі на лепшы анлайн-сервіс розных дзяржаўных устаноў інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2019».

НЦПИ-ТИБО

Новы сайт НЦПІ ўведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2018 года. У рабоце рэсурса задзейнічаны самыя сучасныя тэхналогіі і ўвасоблены інавацыйныя падыходы да прадстаўлення інфармацыі. У прыватнасці, кантэнт адаптаваны пад мабільнае і стацыянарнае абсталяванне. Павысіліся зручнасць і прастата падачы электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. З улікам адзнак грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» была распрацавана версія сайта для слабабачачых людзей. Кантэнт дубліруецца на беларускай і англійскай мовах. Удасканалена магчымасць аформіць заяўку на прадукцыю і паслугі НЦПІ.

Начальник управления интернет-ресурсов НЦПИ на «ТИБО-2019»

ТИБО-приз

XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2019» праходзіць у Мінску пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па 12 красавіка 2019 г.

Форум «ТИБО» праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і прадстаўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій. 

(фота – БЕЛТА, НЦПІ)

12 Апреля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх