• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці правёў круглы стол па пытаннях арганізацыі прававой асветы грамадзян

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці правёў круглы стол па пытаннях арганізацыі прававой асветы грамадзян

24 кастрычніка 2019 г. у Рэгіянальным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці адбыўся круглы стол на тэму «Прававая асвета грамадзян у публічных цэнтрах прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел работнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і яго філіяла ў Брэсцкай вобласці, натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі і работнікі Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты, прадстаўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага і Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці Марыя Базылік і намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі ўпраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Ірына Чупракова.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні арганізацыі аказання бязвыплатнай юрыдычнай дапамогі грамадзянам на базе публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) Брэстчыны, практычная дзейнасць натарыусаў Брэсцкай натарыяльнай акругі ў публічных бібліятэках вобласці. Разгледжаны пытанні сумеснай арганізацыі правядзення ў 2020 годзе ўрачыстых мерапрыемстваў па святкаванні 20-годдзя беларускіх ПЦПІ.

Даведачна

У Брэсцкай вобласці функцыянуюць 78 ПЦПІ. У больш чым за 30 такіх цэнтраў на пастаяннай аснове арганізавана бязвыплатнае кансультаванне грамадзян натарыусамі Брэсцкай натарыяльнай акругі. За гэтымі ПЦПІ замацаваны канкрэтныя натарыяльныя канторы, складзены графік кансультацый. На сайце Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага функцыянуе сэрвіс «Натарыус online» для аказання дыстанцыйнай юрыдычнай дапамогі натарыусамі рэгіёну.

29 Октября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх