• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Работнікі НЦПІ прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне-2019

Работнікі НЦПІ прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне-2019

У традыцыйным ужо Мінскім паўмарафоне, які ў гэтым годзе сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў – больш за 40 тысяч, узялі ўдзел і работнікі НЦПІ.

Ганчарова Дар’я, Шахноў Ілля і Грэбянчук Марына перасілілі дыстанцыю ў 5,5 км, Пенязь Валянцін, Паўлоўскі Арцём і Вярбіцкі Ягор прабеглі 10,55 км, а самыя вынослівыя – Місуна Алена і Азаркевіч Наталля, праявіўшы сілу волі, змаглі пераадолець самую доўгую і прэстыжную дыстанцыю ў 21,1 км, якая патрабуе ад бегуноў сур’ёзнай падрыхтоўкі і трываласці, збіраючы на трасе ўсіх мацнейшых.

Марина Гребенчук

Акрамя таго, дзеці супрацоўнікаў НЦПІ выступілі ў дзіцячым дабрачынным забегу, арганізаваным Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) і МТС пры падтрымцы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Сёлета дзіцячы забег далучаны да асноўных дыстанцый Мінскага паўмарафону.

Дети работников НЦПИ выступили в детском благотворительном забеге

Юныя спартсмены нароўні з дарослымі атрымалі не толькі выдатны бадзёры настрой і станоўчыя эмоцыі, але і памятныя медалі ад арганізатараў.

18 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх