• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Работнікі НЦПІ наведалі Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Работнікі НЦПІ наведалі Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Музей грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – гэта збор унікальных экспанатаў, якія ілюструюць гісторыю грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Урачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея адбылося ў канцы 2019 года.

Музей денег

Падчас агляду экспазіцыі супрацоўнікі Цэнтра азнаёміліся з унікальнымі ўзорамі – грашыма розных эпох, якія былі ў абарачэнні на беларускіх землях, матэрыяламі па ашчаднай і страхавой справе, дакументамі, што адлюстроўваюць з’яўленне банкаўскіх устаноў на тэрыторыі Беларусі. Асаблівую цікавасць выклікала гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, працэс распрацоўкі і стварэння грашовых знакаў нашай краіны, калекцыя памятных манет Рэспублікі Беларусь.

Музей денег

Посещение музея денег

Калекцыя, сабраная ў Музеі, садзейнічае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнай ідэалогіі рэспублікі. Калектыў НЦПІ дзякуе супрацоўнікам Музея за яркія і незабыўныя ўражанні ад праведзенай экскурсіі.

16 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх