• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Работнікі НЦПІ далучыліся да мастацтва сюррэалізму

Работнікі НЦПІ далучыліся да мастацтва сюррэалізму

Работнікі НЦПІ наведалі міжнародную выставу «Сальвадор Далі» самага вядомага мастака сюррэалізму, якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 100 твораў скульптуры, графікі, ювелірнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія створаны адным з найвялікшых мастакоў ХХ стагоддзя. Выстаўленыя экспанаты з’яўляюцца часткай калекцыі «Сусвет Далі» (Dali Universe), што лічыцца адным з найбуйнейшых прыватных збораў скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сальвадора Далі. Творы з гэтай калекцыі былі прадстаўлены ў больш за ста прэстыжных музеях і месцах па ўсім свеце. Нават праз трыццаць гадоў пасля смерці майстра ўплыў яго мастацтва можна ўбачыць амаль паўсюль у свеце.

Такая незвычайная калекцыя дазволіла раскрыць для наведвальнікаў малавядомыя аспекты работы Далі, а захапляльныя і пазнавальныя апавяданні экскурсаводаў пакінулі яркія і незабыўныя ўражанні ад наведвання выставы.

Международная выставка «Сальвадор Дали»2

Международная выставка «Сальвадор Дали»3

29 Мая 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх