• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці

Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Чупрыс Вольгі Іванаўны.

У склад названай камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі Парламента, а таксама навуковай супольнасці.

У рамках працы камісіі ажыццяўляецца вывучэнне як меркаванняў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з’яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян, і суб’ектаў гаспадарання.

Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і жыццёвых сітуацый ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акта.

Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 г.:

Звяртаем вашу ўвагу!
Накіраваныя ў НЦПІ ў рамках дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны прававы Iнтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь абавязковая!


Банеры для размяшчэння на сайтах [zip].

9 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх