• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Правілы дарожнага руху ў новай рэдакцыі прадстаўлены ў НЦПІ

Правілы дарожнага руху ў новай рэдакцыі прадстаўлены ў НЦПІ

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпусціў друкаванае выданне «Правила дорожного движения».

У кнізе змешчаны Правілы дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «О мерах по повышению безопасности дорожного движения» (па стане на 25 студзеня 2021 г.), у тым ліку адміністрацыйныя правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту і меры адказнасці (па стане на 1 сакавіка 2021 г.), меры пакарання за злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту (па стане на 14 красавіка 2021 г.), а таксама іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія маюць дачыненне да бяспекі дарожнага руху.

Выданне будзе цікавым не толькі для курсантаў і выкладчыкаў аўташкол, але і для вадзіцеляў, работнікаў ДАІ і іншых праваахоўных органаў.

Кніга прадстаўлена ў мяккім пераплёце. Аб'ём кнігі – 160 стар.

Набыць правілы можна:

  • у інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by;
  • у Мінску, па адрасе: вул. Берсана, 1а, каб. 118;
  • у рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі, глядзіце адрасы тут;
  • ва ўсіх кнігарнях і кніжных кіёсках рэспублікі.
19 Февраля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх