• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Праверка контрагентаў – новы карысны сервіс у ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE»

Праверка контрагентаў – новы карысны сервіс у ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE»

Кампаніі любой сферы дзейнасці задаюцца пытаннем па зніжэнні эканамічнай рызыкі пры рабоце са староннімі арганізацыямі. Дэбіторская запазычанасць, зацяжныя судовыя разборы, фінансавыя страты – вось толькі некаторая рызыка, якая можа ўзнікнуць пры заключэнні дагавору з нядобрасумленным партнёрам.

Праверка контрагентаў – неабходная працэдура для тых, хто клапоціцца пра бяспеку сваёй кампаніі.

Працуючы з сервісам праверкі контрагентаў, прадстаўленым у інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE», Вы атрымліваеце звесткі з 10 баз даных:

  • Даныя з АДР;
  • Даныя рэестра падаткаплацельшчыкаў;
  • Рэестр ліквідацый;
  • Рэестр працэдур банкруцтваў;
  • Рэестр ілжэпрадпрымальнікаў;
  • Прыняцце мер па аздараўленні паводле Указа № 399;
  • Рэестр судовых рашэнняў;
  • Рэестр загадных судавядзенняў;
  • Рэестр выканаўчых судавядзенняў;
  • Рэестр запазычанасці ў бюджэт.

Каму карысны сервіс?

Юрыстам

Перад заключэннем дагавора з контрагентам, а таксама для наступнага маніторынгу змяненняў у працэсе работы з ім і своечасовага рэагавання.

Эканамістам і бухгалтарам

Для распрацоўкі алгарытму дзеянняў па рабоце з праблемнымі контрагентамі без неабходнасці прыцягнення дарагіх спецыялістаў.

Кіраўнікам службы забеспячэння і аддзела продажу

Праверка гісторыі работы контрагента на добрасумленнасць перад афармленнем дагаворных адносін і перад заказам/адгрузкай тавараў.

Кіраўнікам прадпрыемстваў і супрацоўнікам службы бяспекі

Паслужыць карысным інструментам бізнесразведкі і праверкі надзейнасці партнёраў, а таксама дапаможа прымаць абгрунтаваныя рашэнні аб супрацоўніцтве, пазбягаючы рызыкі.

Цяпер, працуючы ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», Вы атрымліваеце доступ не толькі да актуальнай прававой інфармацыі, але і да поўнай эканамічнай інфармацыі аб партнёры.

23 Февраля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх