• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Працуем разам – прававая інфармацыя для натарыусаў

Працуем разам – прававая інфармацыя для натарыусаў

У 2020 годзе НЦПІ працягнуў добрую традыцыю па прадастаўленні доступу да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў натарыусам, што ўпершыню прыступаюць да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці.

14 студзеня 2020 г. адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне праўлення Беларускай натарыяльнай палаты (БНП), у якім прыняў удзел намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў члены БНП прыняты Дар’я Кобрын, Руслан Жаўняк і Марына Якімцова. Яны будуць ажыццяўляць натарыяльную дзейнасць у Мінскім абласным, Мінскім гарадскім і Магілёўскім натарыяльных акругах адпаведна.

В торжественной обстановке в члены БНП приняты Дарья Кобрин, Руслан Жевняк и Марина Якимцова.

Вячаслаў Бякета павіншаваў новых натарыусаў з далучэннем да прафесійнага супольства і ўручыў ім сертыфікаты на права доступу на працягу года да прававой сістэмы «ЭТАЛОН–ONLINE».

«Сучаснае жыццё патрабуе ўвядзення інфармацыйных тэхналогій ва ўсе сферы дзейнасці. Натарыят не з’яўляецца выключэннем. Аператыўны доступ да прававой інфармацыі дазваляе трымаць руку на пульсе. Выкарыстанне ў рабоце сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» дапамагае хутка атрымаць доступ да неабходнага масіву заканадаўства і павышае якасць натарыяльнай дзейнасці», – адзначыў Вячаслаў Бякета і пажадаў маладым чальцам натарыяту поспехаў і настойлівасці ў дасягненні вызначаных мэт.


15 Января 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх