• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прадстаўнікі НЦПІ сталі ўдзельнікамі XXI Міжнароднай канферэнцыі «Тэндэнцыі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі ўдасканалення прававых інстытутаў ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства»

Прадстаўнікі НЦПІ сталі ўдзельнікамі XXI Міжнароднай канферэнцыі «Тэндэнцыі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі ўдасканалення прававых інстытутаў ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства»

6–7 сакавіка 2019 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася XXI Міжнародная канферэнцыя, на якой былі разгледжаны асноўныя сучасныя кірункі развіцця юрыдычнай навукі і практыкі ўдасканалення прававых інстытутаў ва ўмовах фарміравання інавацыйнага грамадства. Партнёрам канферэнцыі выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ).

НЦПІ і ўніверсітэт звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва: арганізуюцца і праводзяцца сумесныя юрыдычныя алімпіяды, міжнародныя канферэнцыі і семінары, з мэтай удасканалення юрыдычнай адукацыі і ўвядзення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у арганізацыю адукацыйнага працэсу рэалізуюцца розныя праекты.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы і практыкі ў галіне права не толькі з розных рэгіёнаў рэспублікі, але і Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан.

На мерапрыемстве адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім аб канцэптуальных асновах публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў расказаў дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка.

У сваім выступленні ён адзначыў: «З прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года «Аб нарматыўных прававых актах» рэгуляванне публічных абмеркаванняў стала дастаткова поўным, сістэмным і комплексным. Асноўным спосабам камунікацыі паміж грамадствам і дзяржавай з’яўляецца сайт «Прававы форум Беларусі». Такое рашэнне прадыктавана сучаснай роляй інфармацыйных тэхналогій у жыцці грамадства і дзяржавы, дзе інфармацыйны фактар ператвараецца ў асноўны механізм мадэрнізацыі палітычных адносін і забеспячэння ўзаемадзеяння паміж уладай і грамадствам. Даступнасць, зручнасць і хуткасць сеткавага ўзаемадзеяння дазваляе звычайным грамадзянам эфектыўна ўступаць у рэальны дыялог з дзяржавай для абмеркавання праектаў нарматворчых рашэнняў».

Пры гэтым дакладчык звярнуў увагу, што камунікатыўнае асяроддзе i інфармацыйныя адносіны не фарміруюцца сінхронна з нарматыўнымі і тэхнічнымі пераўтварэннямі.

«Належнае навуковае асэнсаванне, пастаяннае ўдасканаленне заканадаўства, працэсуальных механізмаў грамадскай і прафесійнай ацэнкі праектаў прававых актаў, фарміраванне прынцыпова новых зносін грамадзян і дзяржавы, а таксама функцыянаванне адзінага інфармацыйнага рэсурсу і ўтвараюць канцэптуальныя асновы эфектыўнай рэалізацыі гэтага дэмакратычнага інстытута», – на заканчэнне абагульніў Яўген Каваленка.

У рамках секцыі «Тэорыя і практыка праватворчасці і правапрымянення. Канстытуцыйныя асновы праватворчасці і правапрымяняльнай дзейнасці. Тэндэнцыі развіцця адміністрацыйных правапарушэнняў» з дакладам па тэме «Публічны дыскурс у нарматворчым працэсе» выступіла Алена Перапяліца, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі ўпраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ, кандыдат юрыдычных навук.

14 Марта 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх