• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прынялі ўдзел у IX Штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях прававога рэгулявання ў электронным асяроддзі

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прынялі ўдзел у IX Штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях прававога рэгулявання ў электронным асяроддзі

16–18 красавіка 2019 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) у г. Санкт-Пецярбург. Падчас візіту прадстаўнікі НЦПІ прынялі ўдзел у IX Штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях прававога рэгулявання ў электронным асяроддзі «Права і інфармацыя: пытанні тэорыі і практыкі». Мерапрыемства арганізавана Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына.

Дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь як фактар эфектыўнага пераходу на лічбавую форму прававой сістэмы дзяржавы».

Падчас дакладу прадстаўлены меры дзяржаўнай палітыкі, якія рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь ў галіне права, уключаючы эфектыўнае выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры фарміраванні норм права, у працэсе грамадскага абмеркавання праектаў прававых актаў, пры прадастаўленні доступу да заканадаўства.

Конференция_СПб2

Таксама ў рамках канферэнцыі дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка і генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына Ілля Быкоўнікаў падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы права і забеспячэння працэсаў прававой інфарматызацыі.

 

 


18 Апреля 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх