• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Падведзены вынікі конкурсу сярод дзяцей і падлеткаў «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», арганізатарам якога выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу фатаграфій-матыватараў «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прысвечанага выхаванню прававой культуры і грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы дзіцяці, адбылося ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея).


Для ўдзелу ў конкурсе, які праводзіўся з 8 студзеня па 15 сакавіка, прымаліся фатаграфіі-матыватары на тэмы патрыятызму, Канстытуцыі, гістарычнай спадчыны, правоў, свабод і абавязкаў грамадзяніна, нацыянальнай сістэмы адукацыі, традыцыйных каштоўнасцей, беларускай нацыі, гісторыі народа, малой радзімы.

Удзельнікі конкурсу былі падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 11–13 гадоў і 14–17 гадоў.

«Галоўнай мэтай конкурсу з’яўляецца выхаванне прававой культуры і грамадзянска-патрыятычных якасцей кожнага дзіцяці. Мы перакананыя, што ўдзел у ім дапамог развіць у вас пачуццё гордасці за сваю краіну, патрыятызм, грамадзянскасць. Сфарміраваць навыкі сацыяльна актыўнай асобы, якія вы зможаце праявіць у рэалізацыі сваіх правоў і свабод, адказных адносінах да абавязкаў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнасці ўпэўнена абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю, беражліва ставіцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа», – адзначыў у сваім прывітальным слове намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вячаслаў Бякета.

Вячеслав_Бекета

Пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу вызначыла журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Пачатковая школа», навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Прадстаўніцтва Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

На суд журы было прадстаўлена больш за дзевяцьсот работ. Пераможцамі конкурсу сталі ўдзельнікі, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы ў кожнай узроставай катэгорыі. Асобна выдзелены лаўрэаты конкурсу ў некалькіх намінацыях. У якасці ўзнагароды дзеці атрымалі прызы і дыпломы, а таксама Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

«Мне вельмі прыемна, што гэты конкурс атрымаў столькі водгукаў. Гэта кніга, якая называецца гэтак жа, як і конкурс, уручаецца ў год атрымання пашпарта маладым людзям, якія дасягнулі 14 гадоў. Работы дзяцей-пераможцаў будуць уключаны ў наступнае выданне кнігі», – сказала дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа» Вольга Ваніна.

Ольга Ванина

Пераможцы і лаўрэаты конкурсу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

Ва ўзроставай катэгорыі 11–13 гадоў пераможцамі сталі:

  • 1 месца – Цыбанёў Арцём (13 гадоў), г. Шчучын; Алёхіна Валерыя (13 гадоў), г. Чэрыкаў;
  • 2 месца – Сагін Арсеній (13 гадоў), г. Бялынічы; Яўсеева Юлія (13 гадоў), г. Мінск; Барташэвіч Елізавета (12 гадоў), г. Вілейка;
  • 3 месца – Літвінчык Мікіта (11 гадоў), в. Гародная, Брэсцкая вобласць; Шышоў Максім (11 гадоў), аг. Баршчоўка, Гомельская вобласць; Федарук Елісей (13 гадоў), аг. Адрыжын, Брэсцкая вобласць.

Лаўрэаты конкурсу:

  • намінацыя «Шчаслівае дзяцінства» – Дубадзелаў Максім (13 гадоў), аг. Баршчоўка, Гомельская вобласць;
  • намінацыя «За арыгінальнасць» – Пігас Максім (13 гадоў), г. Драгічын;
  • намінацыя «Малая радзіма» – Астудзіна Галіна (13 гадоў), аг. Харава, Брэсцкая вобласць;
  • намінацыя ЮНІСЕФ «За рэалізацыю правоў» – Зубрыцкая Ганна (13 гадоў), г. Мінск.
  • Координатор ЮНИСЕФ

    Ва ўзроставай катэгорыі 14–17 год перамаглі:

    • 1 месца – Коласаў Цімафей (14 гадоў), г. Бабруйск; Лукашэня Дар’я (16 гадоў), г. Пінск;
    • 2 месца – Яфрэмчына Ангеліна (15 гадоў), в. Грудзінаўка, Магілёўская вобласць; Кульчыцкая Вольга (16 гадоў), в. Пінкавічы, Брэсцкая вобласць;
    • 3 месца – Саванчук Кацярына (16 гадоў), в. Кацера, Брэсцкая вобласць; Дзмітрук Кацярына (17 гадоў), г. Драгічын; Жаўток Данііл (15 гадоў), г. Магілёў.

    Лаўрэатамі прызнаны:

    • намінацыя «Малая радзіма» – Ташбаеў Іван (17 гадоў), аг. Воўкавічы, Магілёўская вобласць;
    • намінацыя «За арыгінальнасць» – Рабко Міхаіл (15 гадоў), аг. Камень, Мінская вобласць; Барташэвіч Сафія (14 гадоў), г. Вілейка.

    Арганізатарамі конкурсу выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі і РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа» пры ўдзеле Міністэрства адукацыі.

18 Марта 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх