• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ стаў інфармацыйным партнёрам мерапрыемстваў у рамках Тыдня працоўнага права ў Міжнародным універсітэце «МІТСО»

НЦПІ стаў інфармацыйным партнёрам мерапрыемстваў у рамках Тыдня працоўнага права ў Міжнародным універсітэце «МІТСО»

На пачатку лістапада ў Міжнародным універсітэце «МІТСО» ў рамках Тыдня працоўнага права адбыліся V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародныя працоўныя стандарты і нацыянальнае заканадаўства аб працы і сацыяльным забеспячэнні (да 100-годдзя МАП)» і цыкл адкрытых лекцый вядучых замежных вучоных па працоўным і сацыяльным праве.

Тыдзень працоўнага права – традыцыйнае для ўніверсітэта мерапрыемства, якое штогод арганізуе Цэнтр даследавання прафсаюзнага руху і працоўнага права НДІ працоўных і сацыяльных адносін МІТСО.

НЦПІ і Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО» звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Па традыцыі наша арганізацыя стала інфармацыйным партнёрам мерапрыемстваў Тыдня працоўнага права. Так, пераможцам Канферэнцыі ў якасці падарункаў былі ўручаны афіцыйныя друкаваныя выданні «Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Падчас пленарнага пасяджэння V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Міжнародныя працоўныя стандарты і нацыянальнае заканадаўства аб працы і сацыяльным забеспячэнні (да 100-годдзя МАП)» рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі г. Мінска праведзена прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў: прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, Прававога форума Беларусі. Акрамя таго, была арганізавана выставачная экспазіцыя, у межах якой удзельнікі і госці мерапрыемства змаглі азнаёміцца з рознымі кірункамі дзейнасці НЦПІ, падрабязней даведацца аб інфармацыйным напаўненні, функцыянальных магчымасцях і лайфхаках для эфектыўнага выкарыстання прававых рэсурсаў у рабоце і вучобе.

Неделя трудового права в «МИТСО».jpg

1 Ноября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх