• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у 9-й дэкадзе студэнцкай навукі «Моладзь у навуцы і бізнесе – 2019»

НЦПІ прыняў удзел у 9-й дэкадзе студэнцкай навукі «Моладзь у навуцы і бізнесе – 2019»

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў 9-й універсітэцкай дэкады студэнцкай навукі «Моладзь у навуцы і бізнесе – 2019» у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

«Молодежь в науке и бизнесе – 2019»

Традыцыйна намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета 2, 8 і 10 красавіка 2019 г. выступіў у якасці ганаровага госця і члена журы ў фіналах конкурсу «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДЭУ – 2019», конкурсу бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй», а таксама 12-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця».

«Молодежь в науке и бизнесе – 2019»

Такія мерапрыемствы праводзяцца з мэтай стварэння ўмоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы студэнтаў, развіцця сацыяльнай адказнасці і дзелавой актыўнасці. Студэнты прадставілі на суд журы свае праекты і правялі іх прэзентацыі. Усе ўдзельнікі каманд-пераможцаў, а таксама аўтары найбольш цікавых работ атрымалі ад НЦПІ памятныя падарункі.

Вячаслаў Бякета адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнцкіх праектаў і дастойнае іх прадстаўленне, выказаў упэўненасць, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць развіццю ў студэнтаў цікавасці да навукі, павышэнню творчага патэнцыялу кожнага ўдзельніка, рашэнню надзённых праблем эканомікі і бізнесу.

«Молодежь в науке и бизнесе – 2019»

Намеснік дырэктара НЦПІ падкрэсліў, што ні адзін праект не можа быць рэалізаваны без уліку прававога рэгулявання, бо датрыманне заканадаўства з’яўляецца абавязковай умовай паспяховага вядзення любога віду дзейнасці і дабрабыту дзяржавы. Пры гэтым у дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах змешчана поўная, дакладная, актуальная і афіцыйная прававая інфармацыя, выкарыстанне якой важна для прыняцця правільнага рашэння ў любой сферы дзейнасці.

Ад імя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вячаслаў Бякета ўручыў прызы і павіншаваў пераможцаў конкурсаў, пажадаў поспехаў у навучанні і будучай прафесійнай дзейнасці.

«Молодежь в науке и бизнесе – 2019»

11 красавіка 2019 г. у межах 12-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця» спецыялістамі НЦПІ арганізаваны экспазіцыя і прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў: ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь і Прававога форуму Беларусі.

У межах прэзентацыі новай версіі ЭТАЛОН-ONLINE, уведзенай у прамысловую эксплуатацыю 1 сакавіка 2019 г., прадэманстраваны карыстальніцкі інтэрфейс новага рэсурсу, удасканалены пошук прававых матэрыялаў, функцыянальныя магчымасці па рабоце з дакументамі, асабісты кабінет карыстальніка.

«Молодежь в науке и бизнесе – 2019»

Усім зацікаўленым дадзены промакоды для доступу да ўсяго масіву заканадаўства Беларусі, практычных матэрыялаў, формаў дакументаў на працягу тыдня з дапамогай ЭТАЛОН-ONLINE, а таксама сувеніры ад НЦПІ.

 

12 Апреля 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх