• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

НЦПІ і ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

У сферы распаўсюджання прававой інфармацыі ў электроннай форме з’явіўся новы ўдзельнік: 1 красавіка НЦПІ і ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» заключылі адпаведны дагавор.

Падчас сустрэчы дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі і дырэктар «ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» Аляксей Паўлаў абмеркавалі асноўныя пытанні ўзаемадзеяння з мэтай рэалізацыі новых праектаў і развіцця інфармацыйна-прававой прасторы.

ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» з 2015 года з’яўляецца надзейным партнёрам НЦПІ, прадастаўляючы карыстальнікам у дапаўненне да афіцыйнай прававой інфармацыі карысныя аналітычныя матэрыялы ў сферы бухгалтарскага ўліку, падаткаабкладання, па кадравых і юрыдычных пытаннях.

НЦПІ жадае поспехаў ТАА «АГЕНЦТВА УЛАДЗІМІРА ГРАЎЦОВА» ў рэалізацыі новага кірунку дзейнасці і выказвае ўпэўненасць, што з’яўленне ў Рэспубліцы Беларусь новага інфармацыйна-прававога рэсурсу стане чарговым крокам у пашырэнні магчымасцей доступу да прававой інфармацыі для прафесіяналаў у бізнес-асяроддзі.

1 Апреля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх