• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новы ўзровень супрацоўніцтва

Новы ўзровень супрацоўніцтва

6 сакавіка 2019 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўвядзення навуковых распрацовак у навучальны працэс, наладжванне акадэмічных, навуковых і культурных сувязяў, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

З мэтай рэалізацыі заключанага дагавора паміж НЦПІ і ўніверсітэтам падпісана Пагадненне аб адкрыцці на яго базе першага рэгіянальнага аддзялення Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве НЦПІ.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – даўні і надзейны партнёр НЦПІ, нашы арганізацыі звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва. І цяпер гэтыя адносіны атрымалі новае актуальнае «гучанне».

У сваім выступленні загадчык Кафедры ЮНЕСКА – дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка падкрэсліў: «Адкрыццё аддзялення Кафедры ЮНЕСКА – важны крок універсітэта на шляху развіцця міжнароднай навукова-адукацыйнай дзейнасці, таму што ў свеце кафедры ЮНЕСКА з кожным годам адыгрываюць усё больш важную ролю ў абмене вопытам, ведамі і інфармацыяй па шырокім спектры пытанняў, звязаных з развіццём вышэйшай адукацыі і навукі, становяцца важным звяном у сетцы міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва.

Стварэнне аддзялення Кафедры дае значную перавагу і на нацыянальным узроўні. Гэта дазволіць умацаваць лідарскія пазіцыі ўніверсітэта ў выкладанні і даследаванні пытанняў прымянення інфармацыйных тэхналогій у прававой сферы, што з’яўляецца актуальным у эпоху інфарматызацыі і пераводу ў лічбавую форму ўсіх працэсаў».

На заканчэнне Яўген Каваленка выказаў упэўненасць у тым, што аддзяленне Кафедры ЮНЕСКА, якое мае распачаць дзейнасць, будзе магутнай і надзейнай падтрымкай ва ўдасканаленні працэсу прафесійнай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы прававой інфарматызацыі, ва ўмацаванні яе арганізацыйных асноў.

13 Марта 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
TIBO 2019
Подняться наверх