• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новы «Налоговый кодекс Республики Беларусь» выдадзены НЦПІ

Новы «Налоговый кодекс Республики Беларусь» выдадзены НЦПІ

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпусціў друкаванае выданне «Налоговый кодекс Республики Беларусь», у якім змешчаны змяненні, унесеныя Законам ад 29 снежня 2020 года № 72-З «Об изменении Налогового кодекса Республики Беларусь». Новаўвядзенні закранулі як Агульную, так і Асаблівую часткі названага кодэкса.

Так, у Агульнай частцы ПК:

  • дапоўнена азначэнне даходаў, прыроўненых да дывідэндаў;
  • уведзена азначэнне перадачы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • замацаваны механізм звароту ў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь з заявай аб правядзенні ўзаемнапагаджальнай працэдуры.

У Асаблівай частцы, у прыватнасці, змяненні закранулі падлік:

  • падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ);
  • падатку на прыбытак; падаходнага падатку з фізічных асоб;
  • транспартнага падатку, аплата якога з 2021 года замяняе выплату дзяржаўнага мыта за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху.

Кніга прадстаўлена ў цвёрдым пераплёце.

Аб'ём кнігі – 992 стар.

Цана аднаго экзэмпляра пры набыцці ў НЦПІ складае 38,51 рубля.

Набыць правілы можна:

  • у інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by;
  • у Мінску, па адрасе: вул. Берсана, 1а, каб. 118;
  • у рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі, глядзіце адрасы тут;
  • ва ўсіх кнігарнях і кніжных кіёсках рэспублікі.
31 Марта 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх