• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новая тэматычная падборка дакументаў у прававых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»

Новая тэматычная падборка дакументаў у прававых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі ўвёў у склад прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» новы тэматычны банк даных «Электронная бібліятэка навуковых работ у галіне права».

Рэсурс змяшчае сістэматызаваную па галінах права падборку навуковых твораў: манаграфій, артыкулаў, навукова-практычных каментарыяў да нарматыўных прававых актаў і іншых матэрыялаў ад вядучых спецыялістаў у галіне права.

Банк даных «Электронная бібліятэка навуковых работ у галіне права» карысны для ўсіх, хто цікавіцца як тэорыяй права і навуковымі даследаваннямі ў гэтай сферы, так і пытаннямі прымянення нормаў заканадаўства на практыцы.

Папаўненне рэсурсу новымі матэрыяламі адбываецца рэгулярна, па меры паступлення навуковых твораў у Цэнтр.

Будзьце паспяховымі, выкарыстоўвайце ўсе перавагі
сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»!

9 Января 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх