• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Навучанне натарыусаў рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі арганізавана ў НЦПІ

Навучанне натарыусаў рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі арганізавана ў НЦПІ

27 лістапада 2019 г. прайшло навучанне прадстаўнікоў Мінскай гарадской натарыяльнай палаты, у рамках якога спецыяліст упраўлення распаўсюджання прававой інфармацыі Вярбіцкі Ягор паведаміў аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, якія фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню эфектыўнага выкарыстання ў натарыяльнай дзейнасці ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» як асноўных крыніц афіцыйнай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Неабходна адзначыць, што гэта не адзінае навучанне натарыусаў у гэтым годзе. Усяго запланавана правядзенне каля 30 такіх мерапрыемстваў для прадстаўнікоў сістэмы натарыяту ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі іменныя сертыфікаты аб праходжанні навучання па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН» і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

27 Ноября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх