• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Настольная кніга адваката» – сумесны праект НЦПІ і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў

«Настольная кніга адваката» – сумесны праект НЦПІ і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) выпушчана друкаванае выданне «Настольная кніга адваката», падрыхтаванае ў рамках плённага супрацоўніцтва з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, у тым ліку па размяшчэнні ў прававых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» матэрыялаў адвакацкай практыкі.

У «Настольнай кнізе адваката» змешчаны нарматыўныя прававыя акты і іншыя дакументы, якія рэгламентуюць адвакацкую дзейнасць: законы, указы, пастановы, інструкцыі, прыкладныя формы дагавораў і інш. Усе дакументы прыведзены па стане на 10 студзеня 2020 г.

Кніга будзе карыснай як для саміх адвакатаў, так і для суддзяў, работнікаў праваахоўных органаў і іншых спецыялістаў, што цікавяцца пытаннямі адвакатуры і ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці. Яна таксама арыентавана на выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў юрыдычных ВНУ і грамадзян, якія звяртаюцца па адвакацкую дапамогу.

Кніга выпушчана ў цвёрдым пераплёце, забяспечана алфавітна-прадметным паказальнікам. Аб’ём – 272 стар.

Цана аднаго экзэмпляра складае 13,43 рубля.

Набыць гэта і іншыя выданні можна ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118, а таксама ў рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-34. E-mail: sales@ncpi.gov.by.

Акрамя таго, выданні НЦПІ можна набыць ва ўсіх кнігарнях і інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by

4 Февраля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх