• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Мы робім права даступным для ўсіх. Філіялам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі – 20 гадоў!

Мы робім права даступным для ўсіх. Філіялам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі – 20 гадоў!

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) з’яўляецца ядром створанай у нашай краіне сістэмы збору, уліку, апрацоўкі, сістэматызацыі і распаўсюджання прававой інфармацыі. Менавіта ўказаная арганізацыя вядзе работу па забеспячэнні доступу шырокага круга асоб да заканадаўства з дапамогай дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў. Гэта Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Прававы форум Беларусі, Дзіцячы прававы сайт (mir.pravo.by). НЦПІ праводзіць работу па азначаных кірунках на рэспубліканскім і міжнародным узроўні. Філіялы НЦПІ – рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ) з’яўляюцца праваднікамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі на месцах. РЦПІ былі створаны ў г. Мінску і абласных цэнтрах краіны ў 1999 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1998 г. № 524 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі». 1 кастрычніка 2019 г. сем філіялаў НЦПІ адзначаюць юбілейны дваццаты дзень нараджэння.

На працягу 20 гадоў РЦПІ арганізуюць распаўсюджанне прававой інфармацыі на тэрыторыі рэгіёнаў, забяспечваючы рэалізацыю права на атрыманне актуальнай і дакладнай прававой інфармацыі як юрыдычных, так і фізічных асоб. За гэтыя гады дасягнута многае:

  • усе органы мясцовага кіравання і большасць арганізацый і суб’ектаў гаспадарання забяспечаны доступам да афіцыйнай прававой інфармацыі пры дапамозе сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE»;
  • на базе кожнай чацвёртай бібліятэкі Беларусі створаны і дзейнічаюць ПЦПІ;
  • для болей як 800 дзяржаўных органаў і арганізацый вядуцца банкі даных лакальных прававых актаў;
  • афіцыйныя друкаваныя выданні кодэксаў і зборнікаў прававых актаў, якія выпускаюцца НЦПІ, прадстаўлены на паліцах многіх кнігарань рэспублікі.

Уся дзейнасць НЦПІ і яго філіялаў накіравана на тое, каб любы жадаючы ў любым кутку Беларусі (і не толькі) мог атрымаць прававую інфармацыю ў зручным месцы ў зручны час.

Віншуючы калектывы РЦПІ з 20-годдзем, хочацца пажадаць і прафесійных дасягненняў: каб зладжаная работа і ў будучым дапамагала эфектыўна вырашаць важныя задачы і дасягаць высокіх вынікаў, а кожнаму супрацоўніку цэнтраў – моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, дабрабыту і поспехаў ва ўсім.

30 Сентября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх