• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла 1-е месца ў сваёй групе па выніках спартакіяды ў 2019 годзе

Каманда НЦПІ заняла 1-е месца ў сваёй групе па выніках спартакіяды ў 2019 годзе

12 лютага 2020 года адбылося ўзнагароджанне каманды Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, якая ў 2019 годзе ў чарговы раз пацвердзіла свае лідарскія якасці і заняла 1-е месца ў групе з 15 каманд па выніках XХ спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Директор

На 2-м месцы размясцілася каманда Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, на 3-м – каманда Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Першыя месцы каманда НЦПІ заваявала ў спаборніцтвах па валейболе, настольным тэнісе, більярдзе і бадмінтоне, другія – па міні-футболе, боўлінгу, стральбе кулявой і на турысцкім злёце. Таксама ў актыве каманды 3-е агульнакаманднае месца па плаванні.

Футбол

Бильярд

Высокія вынікі як у агульнакамандным, так і ў асабістым заліку ў розных відах спаборніцтваў сталі магчымымі дзякуючы настойлівым трэніроўкам і высокаму майстэрству, волі да перамогі і самаахвярнасці работнікаў Цэнтра, што прыклалі максімальныя намаганні для годнага прадстаўлення Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ў спартыўных спаборніцтвах.

Бадминтон

Настольный теннис

Ганарымся нашымі спартоўцамі і віншуем іх!

12 Февраля 2020 Г.
Pravo.by
3 месяца по цене 1
Правовой форум
mir.pravo.by
Подняться наверх