• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ ажыццяўляе падрыхтоўку да ўдзелу ў турысцкім злёце і спаборніцтвах па лыжаролерах

Каманда НЦПІ ажыццяўляе падрыхтоўку да ўдзелу ў турысцкім злёце і спаборніцтвах па лыжаролерах

У рамках XХ Спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання каманда НЦПІ ажыццяўляе падрыхтоўку да ўдзелу ў турысцкім злёце і спаборніцтвах па лыжаролерах.

Асноўным месцам для падрыхтоўкі ўдзельнікаў з'яўляецца мінская лыжаролерная траса, дзе маюцца неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі ўдзельнікаў спартакіяды, аздараўлення работнікаў Цэнтра і прыемнага правядзення часу.

Тут жа працуе пункт пракату лыжаролернай трасы ГУФКиС ФК «Мінск» (пр. Пераможцаў, 22/3, 20-ы кіламетр галоўнай Мінскай веладарожкі).

У пракаце маюцца тры групы ровараў, ролікавыя канькі, лыжаролеры, а таксама спадарожны рыштунак для спартыўнага інвентара. Ровары, ролікавыя канькі і іншы інвентар можна ўзяць напракат на гадзіну ці на дзень, а таксама на тыдзень, месяц ці на ўсё лета.

На сённяшні дзень заняткі спортам – гэта не толькі модна, карысна для здароўя, але і даступна. Выкарыстоўвайце разам з намі гэтую выдатную магчымасць далучыцца да здаровага і актыўнага ладу жыцця, быць актыўнымі і жыццярадаснымі.

11 Июня 2019 Г.
Спортивное право
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Подняться наверх